Імпрэза «Таямніцы Грунвальда» ў Гродне

25.07.2026 15:00 - 17:00 Новы Замак (вул. Замкавая, 20) 10 рублёў

 

У суботу, 25 ліпеня, у Новым замку адбудзецца культурна-адукацыйная праграма «Таямніцы Грунвальда». 



15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў Сярэднявечча, якая змяніла ход гісторыі Еўропы. 

З гэтай нагоды запрашаюць акунуцца ў атмасферу той эпохі. Вас сустрэне вялікі князь Вітаўт, які распавядзе пра Грунвальдскую бітву, яе герояў і падзеі, што папярэднічалі знакамітай перамозе. 

Пасля ўдзельнікаў чакаюць: 
 

  • квэст па музейнай калекцыі зброі; 
  •  інтэрактыў «Збяры замак»; 
  •  творчая майстэрня па стварэнні сярэднявечнага замка. 



Квіткі — поўны 10 рублёў, ільготны 5 рублёў. Запісвайцеся па нумары 71-86-88. 



Вам можа быць цікава

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ