Беларускі Спас у Варшаве!

27.08.2022 17:00 - 21:45 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае

Запрашаем усіх адсвяткаваць разам Беларускі Спас у Варшаве!


Дата: 27 жніўня

Час: 17:00

Месца: дворык Беларускага Дома (ul. Kryniczna 6), Варшава


На гэтым Фэсце мы паглыбімся ў беларускія традыцыі і культуру: паслухаем цудоўную музыку, вывучым і паспяваем сапраўдныя традыцыйныя беларускія песні і патанчым традыцыйныя танцы пад жывую музыку рытуальнай дуды, паслухаем таленавіты рок-гурт Рэлікт, навучымся традыцыйным рамёствам і нават палепшым нашыя веды беларускай мовы!


Заахвочваем усіх удзельнікаў прынесці свая фірмовыя хатнія стравы, якімі вы хацелі б падзяліцца з іншымі ўдзельнікамі фестывалю (пірагі, булачкі, бутэрброды, блінчыкі, салаты, закускі, ягады ці садавіну ці іншыя).


Праграма фестываля (магчымыя пазнейшыя ўдакладненні):

17:00 Адкрыцце, прэзентацыя партнераў

17:30 Прэзентацыя і пачатак працы стацыянарных пляцовак і анімацый.

18:00 Віктарына беларуская

18:30 Вывучэнне традыцыйных беларускіх сьпеваў

19:00 Традыцыйныя беларускія танцы

20:00 Хор вольных беларусаў

20:45 Канцэрт фолк-рок гурта "Relikt"

21:45 Падзякаванне, заканчэнне фестывалю


Прадстаўнікоў беларускага бізнэса (асабліва са сферы гастраноміі!) запрашаюць прыняць удзел у фестывалі (удзел бясплатны!). Для ўдзелу дасылайце заяўку на мэйл vargan@tut.by


Калі ж вы хочаце паваланцёрыць і дапамагчы ў арганізацыі фэста - запісвайцеся па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ