Беларускія сняданкі ў Кракаве

07.03.2026 11:30 - 12:30 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Данаты

У суботу, 7 сакавіка, у Кракаве ладзяць новы беларускі сняданак - утульную сустрэчу са смачным сняданкам у коле землякоў і зямлячак.


Вас чакаюць новыя знаёмствы, цёплая атмасфера, смачная ежа, гарбатка ды кава.

За сняданкам абмяркуюць вельмі практычную тэму - падатковыя дэкларацыі PIT у Польшчы.

Пагутараць пра тое:

  • хто павінен падаваць дэкларацыю, а хто - не;

  • што можа адбыцца, калі яе не запаўняць;

  • чаму пасля падачы часта вяртаюць грошы;

І адкажуць на іншыя папулярныя пытанні.

Адмысловая госця - Алена Селівёрстава, заснавальніца бухгалтарска-кадравай фірмы AleStra_Hub.

Удзел - вольны данат. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

"Dzieciuki" ў Варшаве

06.03.2026 (20:00 - 22:00) Przychodnia Skłot (ks. Ignacego Jana Skorupki 6a)

Жаночы дзень у Дукоры

08.03.2026 (12:00 - 14:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ