Беларускія замкі без глянцу: фотавыстава ў Баранавічах

04.02.2022 - 27.02.2022 08:15 - 17:00 Баранавіцкі краязнаўчы музей (вул. Савецкая, 72) Бясплатнае

Баранавіцкі краязнаўчы музей запрашае на выставу пачне фотаработ беларускага падарожніка Васіля Белякова «Архітэктура зямлі беларускай».



Дата: з 4 па 27 лютага

Месца: Баранавіцкі краязнаўчы музей, вул. Савецкая, 72, Баранавічы

У экспазіцыі выставы больш за 40 фотаздымкаў беларускіх замкаў і іншых пабудоў з унікальнай гісторыяй. Васіль Белякоў на працягу 18 гадоў даследуе беларускія гарады і вёскі ў пошуках помнікаў архітэктуры. Яго прынцыповае рашэнне — не апрацоўваць фотаздымкі, каб глядач пабачыў натуральную прыгажосць і сапраўдны стан нашай архітэктурнай спадчыны.

Наведаўшы выставу, можна здзейсніць завочнае падарожжа не толькі па даволі вядомых мясцінах, але і па цяжкадаступных кутках краіны, пра якія не расказваюць турыстычныя даведнікі.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ