Спектакль Светы Бень "Дзверцы ў сэрца" ў Празе (3+)

29.11.2025 11:00 - 13:00 Pizzeria Einstein (Štefánikova 77) 500 / 600

29 лістапада, у суботу, Света Бень і тэатр "Кардонка" граюць у Празе спектакль для ўсёй сям'і "Дзверцы ў сэрцы".


Калядная гісторыя расказвае пра тое, як усё было насамрэч шмат-шмат гадоў таму. Ці, можа, адбываецца прама тут і цяпер?

Кардонныя фігуркі тэатра ценяў, вершы і музыка, марудлівы аповед. Усе падзеі разгорнуцца прама ў асяродку Віфлеемскай зоркі, якую па традыцыі насілі ў гэты вечар, запальваючы ўсярэдзіне яе свечкі і агеньчыкі.

А пасля спектакля будзе майстэрня па вырабе ўласнай зоркі (6+).

Квіткі на спектакль коштам 500 крон стандартны для дзіцяці, 900 крон ільготны "дарослы + дзіця бярыце па спасылцы. На ўваходзе будзе 600 крон.

Квіткі на майстар-клас коштам 600 крон - па іншай спасылачцы.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ