«Калядная крама» прадае ёлачныя шары з выявамі выбітных беларусаў

«Калядная крама» прапаноўвае ўпрыгожыць сваю ялінку на навагоднія святы ёлачнымі шарамі з выявамі выбітных беларусаў. Па ўнікальную атмасферу перадкаляднага шопінгу запрашаюць на Кальцова 32 у Мінску.

Šar

У асартыменце шары з выявамі:

  • Якуба Коласа
  • Васіля Быкава
  • Уладзіміра Караткевіча
  • Янкі Купалы
  • Ларысы Геніюш
  • Максіма Багдановіча
  • Францыска Скарыны
  • Дуніна Марцінкевіча
  • Цёткі

Šar

На сайце крамы ўдакладняецца, што даслаць замову могуць і за межы Беларусі.