На канале анлайн-канцэртаў «Сепультура Alive» выступіць РСП

27 лістапада на канале «Сепультура Alive» адбудзецца анлайн-канцэрт цудоўнага беларускага гурта. У эфір выйдзе гурт «Разбітае сэрца пацана», паведаміў музычны журналіст і заснавальнік канала Аляксандр Чарнуха.

Afiša

Канцэрт пачнецца 27 лістапада ў 21.00 па Мінску.

«Запрашаем усіх вас, дзе б вы зараз не знаходзіліся, далучацца да эфіру. Гэта канцэрт для беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Без абмежаванняў. Без забаронаў. Без гастролек. Проста атрымлівайце асалоду. Да сустрэчы!», — адзначае Аляксандр Чарнуха.

Нагадаем, што «Сепультура Alive» — праект без фінансавання, таму народнае міністэрства прапануе сваім чальцам падтрымаць яго данатамі і даць магчымасць сабе і людзям унутры Беларусі прысутнічаць на гэтых імпрэзах, няхай пакуль толькі анлайн.