Бізнес-сустрэча “Invent Yourself” пройдзе ў Менску!

23.07.2017 12:30 - 12:30 Папярэдняя рэгістрацыя Бясплатнае

23 ліпеня пройдзе бізнес-сустрэча “Invent Yourself”, арганізаваная студэнцкімі арганізацыямі БАСС і ЦРСІ пры садзеянні ECLAB з удзелам фінансавай эксперткі Таццяны Дзмітрыевай, якая падзеліцца сваімі ведамі і досведам у галіне кіравання фінансамі і банкаўскай справай.

Тэма сустрэчы – “Фінансы як яны ёсць”. Пачатак сустрэчы а 12:30.

Якія практычныя пытанні будуць разгледжаны на сустрэчы?

Эканоміка адным словам;

Што такое банк;

Фінансавая граматнасць.

Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 26 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 22 ліпеня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (30!).

 


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Цыбізава «Prima Manus» у Мінску

05.05.2025 19:00 - 05.06.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Стэндап Ідрака Мірзалізадэ «Час белых дзяцей» у Варшаве

16.05.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

«Красная зелень» у Варшаве

20.05.2025 (19:30 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska, 5)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ