Бізнес-сустрэча “Invent Yourself” пройдзе ў Менску!

30.09.2017 12:30 - 12:30 Пасля папярэдняй рэгістрацыі Бясплатнае

30 верасня пройдзе бізнес-сустрэча “Invent Yourself”, арганізаваны студэнцкімі арганізацыямі БАСС і ЦРСІ, з удзелам  дырэктара Арт Сядзібы, Алеся Снега, які распавядзе гісторыю і развіццё “Арт Сядзібы”, пра якую шмат, хто чуў і магчыма нават носіць “вышымайку” з арыгінальным прынтом.

Тэма сустрэчы – “Гісторыя “Арт Сядзібы”: культурны трэнд на вышыванку і беларушчыну”. Пачатак сустрэчы а 12:30.

На сустрэчы мы абмяркуем наступныя тэмы:

– З’яўленне “Арт Сядзібы” і яе паспяховыя праекты ;

– Як зрабіць рэвалюцыю ў сферы культуры і бізнеса;

– Узнікненне і развіццё трэнду на вышыванку і беларушчыну.

Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 26 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 29 верасня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (30!).

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ