• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

“Блаславенне і праклён”: свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве – адкрытая лекцыя

Пачатак: 07.08 (19:00)
Канец: 07.08 (19:00)
Адукацыйная прастора .Punkt
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2-гі паверх)
Кошт: Уваход вольны
Google

Калі вы ня бачыце нічога дрэннага ў гэтым загалоўку або лічыце, што ў гэтай навіны ўсё ў парадку, тое гэтая лекцыя спецыяльна для вас (але, магчыма, вам не спадабаецца). Ўсіх зацікаўленых тэмай мы таксама рады будзем бачыць.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам. Мы пагаворым пра “мову нянавісці і варожасці” на прыкладзе беларускіх і ўкраінскіх СМІ, абмяркуем, ці ёсць межы ў свабоды слова і ў малюнках распавядзем, якія наступствы могуць быць пры выкарыстанні “hate speech”.

Хто: Максім Буткевіч – журналіст, трэнер, праваабаронца, актывіст.

Магістр мастацтваў па антрапалогіі развіцця і сацыяльнай трансфармацыі (Універсітэт Сэсекса – Вялікабрытанія). З 1999 года працаваў у сродках масавай інфармацыі (тэлеканалы СТБ, “1+1”, “Інтэр”; прадзюсар Украінскай службы Бі-Бі-Сі).

У 2007-2010 гадах – старшы выкладчык Магілянскай Школы журналістыкі Нацыянальнага Універсітэта “Кіева-Магілянская Акадэмія».

У 2010-2011 – Рэгіянальны дарадца па пытаннях грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва УВКБ ААН (Агенцтва ААН па справах бежанцаў) у Беларусі, Малдове і Ўкраіне.

Да 2017 года – са-каардынатар Праекту «Без межаў» грамадскай арганізацыі «Цэнтр Сацыяльнае Дзеянне».

На дадзены момант – каардынатар Праекту «Без межаў». Праект займаецца прадастаўленнем дапамогі бежанцам і шукальнікам прытулку ва Ўкраіне, маніторынгам і процідзеяннем праяў ксенафобіі, расізму і іншым формам дыскрымінацыі ва ўкраінскім грамадстве, інфармацыйна-адукацыйнай працай, дапамогай ўнутрана перамешчаным асобам.

Сябра Грамадскай рады пры Дзяржаўнай міграцыйнай службе і Экспертнага савета пры Камітэце Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека.

Калі: 7 жніўня (панядзелак), пачатак у 19:00.

Дзе: Адукацыйная прастора .Punkt (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2-гі паверх)

Уваход вольны!

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип