Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы

15.05.2025 - 18.05.2025 14:00 - 15:00 Pałac Kultury i Nauki (plac Defilad) Бясплатнае

 

З чацвера, 15 траўня, да нядзелі 18 траўня ў Варшаве адбудзецца кніжны кірмаш. Беларускія незалежныя выдаўцы, вядома ж, бяруць удзел!





Тут можна будзе набыць кнігі выдавецтваў SkarynaPress, Miane Niama, «Янушкевіч», Полацкія лабірынты, Gutenberg Publisher і іншых.


А вось якія будуць сустрэчы і прэзентацыі:


15 траўня, чацвер


 14.00-15.00 Старт продажаў кнігі Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» і аўтограф сесія (выдавецтва «Połackija łabirynty»)

 17.00-17.40 Аўтограф-сесія адной з аўтарак «Белай кнігі: Дапаможніка па псіхалагічным аднаўленні» Марты Скугаравай (выдавецтва Gutenberg Publisher)

16 траўня, пятніца


 12.00-12.40 Старт продажаў кнігі «Як завесці дыназаўра» Андрэя Скурко і Волі Кузьміч (Gutenberg Publisher)

 15.00-16.00 Прэзентацыя новага зборніка вершаў «Нетутэйшая далечыня» і аўтограф-сесія Ігара Кулікова (выдавецтва Andrei Yanushkevich Publishing)

 16.00-16.40 Аўтограф-сесія Валянціна Вяркеева, аўтара кнігі «Вера, дачка флібусцьера» (Gutenberg Publisher)

 17.00-17.40 Старт продажаў кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ (выдавецтва «Мяне Няма»)


17 траўня, субота


 11.00-11.40 Старт продажаў кнігі «Слон» Сашы Філіпенкі (Gutenberg Publisher)

 12.00-12.30 Аўтограф-сесія Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), аўтара кнігі «Казкі гарадского парку» (Gutenberg Publisher)

 12.30-13.00 Аўтограф-сесія мастачак Марыі Платонавай («Заяц і мядзведзь», «Казкі гарадскога парку») і Дарыны Харытончык («Сябры ў двары»), (Gutenberg Publisher)

 13.00-14.00 Аўтограф-сесія Аляксандра Чарнухі, аўтара кнігі «Гвалт» (Andrei Yanushkevich Publishing)

 14.00-14.40 Старт продажаў кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма» (выдавецкая ініцыятыва SayBeat)

 14.40-15.20 Старт продажаў кнігі «Ваўка» Уладзіміра Сцяпана («Мяне Няма»)

 15.20-16.20 Аўтограф-сесія Макара, аўтара кнігі «Апошняе пакаленне» (Andrei Yanushkevich Publishing)

 16.20-17.00 Аўтограф-сесія Паўла Анціпава, аўтара кнігі «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать» («Мяне Няма») 18 траўня, нядзеля

 14.00-14.40 Аўтограф-сесія Аляксандра Белага, аўтара кнігі «Самы Цымус»



Уваход вольны! Рыхтуйце торбачкі паболей закупіцца беларускімі кніжкамі!




Вам можа быць цікава

Спас у Суле

(вул. Цэнтральная, 14В/3)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ