:B:N: і Lao Che!

21.11.2015 19:00 - 22:00 RE:PUBLIC (вул.Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)) Танцол - 200 000 руб, столік - 220 000 руб.

Тысячагадовае суседства, стагоддзі агульнай гісторыі, повязь культур і блізкасць моваў. Колькі агульнага! І так мала ведаем адзін пра аднаго. Крыўдна? Вядома!

Для тых, каму крыўдна, мы адкрываем серыю сяброўскіх знаёмстваў з культурамі суседзяў!

Чым падобныя, чым адрозныя, у чым прыгажосць і ўнікальнасць, як далёка мы разышліся, што нас чакае? Ідзі і параўнай!

Першы канцэрт Беларусь – Польшча.

:B:N: і Lao Che!

21 лістапада

Клуб RE:PUBLIC

19:00

Суседзі:

LAO CHE – адзін з самых цікавых і значных польскіх рок-праектаў XXI стагоддзя. Рок, фолк, арт і электроншчына ў раскошным міксе.

Сусветныя туры, сотні канцэртаў, дзесяткі узнагарод, шэсць альбомаў. На Беларусі ўпершыню.

Створаны былымі музыкамі ансамбля KOLI ў 1999 годзе. Назву атрымаў ад імя Lao Che, аднаго з персанажаў фільма «Індыяна Джонс і Храм Лёсу».

Нашы:

:B:N: – узорны беларускі бойз-бэнд з 15-гадовай біяграфіяй. Меладычная альтэрнатыва з выразным вакалам і моцнай творчай дэкларацыяй.

Аднагодкі LAO CHE, нашы прыгажуны сабраліся ў 1999, за плячыма еўрапейскія гастролі, дзесяткі фестываляў і ўзнагарод, чатыры поўнафарматныя альбомы.

Для тых, хто іх не ведае (калі такія ў Беларусі ёсць!) – Назва :B:N: раскрываецца як «без назову».

Для тых, хто іх любіць – вас чакае адмысловая праграма, бо ж добрыя суседзі ў гасцёх!

Мы абяцаем, будзе вельмі!

клуб Рэ: Паблік, г.Мінск, вул.Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)

Даведкі па тэлефоне: +375 33 341 22 10 (мтс), +375 29 110 35 35 (клуб)

Кошт квіткоў: танцол – 200 000 руб, столік – 220 000 руб. У дзень канцэрта даражэй !!!

Пункт продажаў:

– Клуб “RE: PUBLIC” (вул.Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына)

– Пераход ст. метро пл. Я.Коласа, ст.метро Інстытут Культуры

– Пераход ГУМ (каса тэатра)

– У касах TICKETPRO

–  У касах KVITKI


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Relikt» у Варшаве

04.04.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ