Брэст. Выстава выцінанкі і “Жывыя размовы” з праваабаронцамі

27.09.2015 14:00 - 17:00 Культурны цэнтр «Грунтоўня» (вул. Дзяржынскага 14) Бясплатнае

У жыхароў і гасцей Брэста 27 верасня будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату і атрымаць карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях праваабароны.

На “Жывыя размовы” з жыхарамі рэгіёну ў Культурным цэнтры “Грунтоўня” збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія дзейнічаюць як на Брэстчыне, так і па ўсёй Беларусі.

Наведвальнікі змогуць непасрэдна паразмаўляць са спецыялістамі, якія працуюць з праблемамі дыскрымінацыі, прымусовай працы, парушэння правоў грамадзянаў у месцах несвабоды, доступу да правасуддзя, парушэння права на юрыдычную дапамогу, доступу да інфармацыі, свабоды асацыяцыяў, жорсткага абыходжання з жывёламі і па іншых пытаннях, а таксама ажыццяўляюць грамадзянскі кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, займаюцца аналітычнай, адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю ў галіне правоў чалавека.

У кожнага падчас мерапрыемтсва будзе магчымасць атрымаць экспертныя парады ці кансультацыі наконт жыццёвых сітуацый, якія на першы погляд падаюцца невырашальнымі.

Падчас “Жывых размоваў” будзе працаваць выстава-“сушка” паштовак “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” народнай мастачкі Вольгі Бабурынай, якая арыгінальным чынам увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі, што распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Чакаем вас у нядзелю 27 верасня ў Культурным цэнтры “Грунтоўня” па адрасе: г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 14. Мерапрыемства будзе праходзіць з 14.00 да 17.00 і пабудаванае такім чынам, што далучыцца можна ў любы момант. Таму калі не будзеце паспяваць да пачатку – усё адно прыходзьце! Уваход – вольны.

 

Ганцавіцкі час


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Спектакль «Птушыны суд» у Беластоку

14.02.2026 (13:30 - 15:00) Młodzieżowy Dom Kultury w Białymstoku (ul. Warszawska 79A)

Валянцінкавыя NAVIBAND ва Уроцлаве

14.02.2026 (22:00 - 23:30) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

GODS TOWER у Варшаве

22.02.2026 (19:00 - 21:00) VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ