Бульбокс-LIVE: ZM99, Мутнаевока, Дай Дарогу!

22.03.2013 19:00 - 22:00 ------------ 60000

афиша 22-03-2013

 

Тэлепраграма “Бульбокс” працягвае выходзіць за рамкі !

Хто ўжо быў – ведаюць: новы фармат – Бульбокс-LIVE –  спалучае жывы канцэрт ды інтэрв’ю з улюбёнымі музыкамі. Для тых, хто не быў: за адзін клубны вечар на сцэну выйдуць тры гурты і два вядучых, а ўсё, што будзе адбывацца гэтым разам, стане зместам новых эфіраў Бульбокса.

Чарговая сустрэча адбудзецца 22 сакавіка 2013 года ў клубе “Цэнтр“. Таму што!.. 

У гэты дзень нарадзіліся Марсэль Марсо і Анджэла Бадаламенці, гэты дзень абвешчаны днём Балтыйскага мора, Браты Люм’ер паказалі сваё першае кіно, Станіслаўскі з Данчанкам заснавалі МХаТ, у ЗША забаранілі мнагажэнства, Персія стала Іранам, і пачынаецца Новы год у Індыі! Усё гэта – грунтоўныя нагоды сустрэцца ўвечары і абслухацца добрай музыкі!

У новым Бульбокс-лайв Вас будуць радаваць:

дай дарогу

“Дай дарогу” – вядомы брэсцкі гурт, які сваімі хуліганскімі песнямі сістэматычна узбуджае творчую прастору, раз-пораз становіцца аб’ектам плётак і абвостранай увагі. 22 сакавіка Дай Дарогу выступяць з абсалютна новай (!) акустычнай праграмай.


мутнае вока

 

– Гурт “МУТНАЕВОКА” увабраў найбольш каляровые дэталi панка, рока ды папсы. Стаўшы даволi сваеасаблiвай з’явай у беларускай альтэрнатыўнаый музыцы, гурт стварыў свой непаўторны вобраз “бунтарэй-рамантыкаў”. Брудна-меладычны рытм, надрыўны вакал, яскравыя сцэнiчныя шоў – вось што такое МУТНАЕВОКА сёння. Іх музыка гучыць на лепшых пляцоўках краiны i за мяжой, а кожны выступ нязменна збiрае аншлаг.

283_1123109315

– ZM99 («Зьмяя») – гітарны рок з жаночым вакалам. І вось гэты цудоўны жаночы вакал Зоі Сахончык здабыў ёй тытул “Рок-князёўны” на апошняй Рок-каранацыі і перамогу ў намінацыі “ультра-гіт” на “ultra-music awards-2012”) Ну што тут скажаш – прыходзь і слухай!

 

Пачатак а  19:00 па адрасе вул.Кастрычніцкая, 1 (Палац Рэспублікі)

Уваходны квіток – 60тыс. руб., у дзень канцэрту даражэй

Квіткі у касах горада, на ticketpro.by, а таксама ў офісе ПАН-студыя (вул. Гікала 22/б, працуем з 10 па 17.30 у будні)

Инфалінія +375 33 341 22 10, +375 29 101 95 95 (клуб), +375 17 294 22 22


Вам можа быць цікава

Беларускія танчыкі ў Кракаве

11.05.2025 (18:00 - 21:00) Прастора (Мікалайская 4/6)

tochka K у Варшаве

22.05.2025 (20:30 - 22:00) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Арцём Невыважук у Беластоку (16+)

24.05.2025 (19:00 - 21:00) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ