• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты

Бульфэст-international

Пачатак: 01.03 (19:00)
Канец: 01.03 (22:30)
клуб Рэ:Паблік
(Мінск, вул. Прытыцкага, д. 62, ст. м. Кунцаўшчына)
Кошт: 60000-100000
Google

afisha PRINT

Першы дзень вясны – у цудоўнай кампаніі!

Бульфэст-international –  вялікі канцэрт.

Самае цікавае, самае яскравае і класнае ад праекту “Бульфэст” –

1 сакавіка, клуб “РэПаблік”.

У вялікім канцэрце для вас граюць:

 

“PUSTKI” (Польшча)

PUSTKI – абвешчаны крытыкамі адным з найбольш амбіцыёзных і арыгінальных гуртоў на польскім музычным рынку. Прадстаўлялі маладую музычную культуру Польшчы ў Амерыцы, удельнічаюць у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце, пішуць для кіно і тэатра. Іх музыка ўзнікае па-за кан’юнктурай, з-за неабходнасці тварэння, верагодна таму канцэрты гурта па ўсім свеце публіка прымае з вялікім энтузіазмам.

У Мінску музыканты пазнаёмяць беларускіх меламанаў з найлепшымі сваімі хітамі, а таксама з новымі, яшчэ не пачутымі нават у Польшчы кампазіцыямі.

www.pustki.pl, http://www.facebook.com, http://www.youtube.com/watch?v=_NsE9bmDEb4,

http://www.youtube.com/watch?v=K4ZC6lddDMs&feature=related

 pustki

“KilFil” (Масква, Україна, Беларусь)

 KilFil – новы ўнікальны яскравы праект, што ўвабраў ў сябе беларускую шчырасць, украінскі драйв, маскоўскі размах і разуменне тэндэнцый. Музыкі ўпэўненыя ў сабе і разумеюць, чаго жадаюць: – «Мы робім шмат. Вядома, асноўным нашым полем дзейнасці ёсць і застанецца музыка, але мы жадаем закрануць розныя кірункі мастацтва, і ў масавым сэнсе прапанаваць публіцы альтэрнатыву «пластыкавай культуры», зрабіць штосьці папулярнае, сучаснае, з душой».

Каманда KilFil уключае ў сябе музыкаў з Беларусі, Расіі і Ўкраіны.

Гурт грае лёгкі рок на беларускай і расейскай мовах.

http://www.kilfil.com, http://www.relax.by/kilfil_ili_ubiystvo_manekenov ,

http://www.soundline.by/quot-kil-fil-quot-realizuyut-svoi-tvorcheskie-ambicii ,

http://www.experty.by/node/1926

 kilfilfoto08

 

“Relikt” (Беларусь)

Relikt  – добра вядомы і ўлюбёны гурт, першапраходцы і гонар беларускамоўнага post metal. У сваей музыцы выбітна спалучаюць progressive rock, post rock, art rock, alternative rock. Прагучыць лепшае, улюбёнае і новае!

http://www.youtube.com/user/re1ikt

 Re1ikt

“2MORROW2LATE” (Беларусь)

2MORROW2LATE – менскі гурт, які грае сапраўдны рок, “без сопляў ”, як кажуць самі музыкі.

Цудоўна спалучаюць у сваёй творчасці брытанскія і сусветныя музычныя тэндэнцыі, прадстаўляюць выбітны ўзор англамоўнай музыкі на сучаснай беларускай сцэне. Безумоўная з’ява апошняга часу!

http://euroradio.fm/ru/report/2morrow2late-zapisali-rok-s-yaitsami-slushaem-i-kachaem-117774

http://euroradio.fm/ru/report/mnogo-shuma-iz-2morrow2late-121162

http://www.youtube.com/user/2morrow2late

2morrow

 

Генеральные партнёры фестывалю “Бульфэст-international» –  кампанія “Бульбашъ», “Інстытут Польскі ў Мінску”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі!”

 

Пачатак у  19:00 у клубе Рэ:Паблік – Мінск, вул. Прытыцкага, д. 62, ст. м. Кунцаўшчына

Уваходны квіток – 60тыс. руб першыя 100 квіткоў, 70 тыс.руб. наступныя.

                                    У дзень канцэрту – 80 тыс.руб.

Месца за столікам – 100 тыс.руб.

Квіткі на ticketpro.by і ў касе клуба Рэ:Паблік

Інфалінія і замова квіткоў:

+375 33 341 22 10;  +375 17 294 22 22 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип