Бясплатнае кіно з “Амерыканкай”: паказ “Байцоўскага клубу”

22.01.2018 19:00 - 19:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны

Перакладчык “Байцоўскага клубу” пакажа фільм з беларускімі тытрамі, каб выдаць кнігу.

Кніжная серыя “Амерыканка” працягвае збіраць грошы на выданне культавых кніг у беларускім перакладзе. Каб прыцягнуць увагу да знакамітага раману Чака Паланюка, каманда перакладчыкаў ладзіць бясплатны паказ знакамітага фільма Дэвіда Фінчара. Запрашаем у прастору ОК16 (вул Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны!

22 студзеня, 19:00 – “Байцоўскі клуб”, 1999 г. Фільм Дэвіда Фінчара. Беларускія субтытры

Выматаны жыццём трыццацігадовы япі сустракае загадкавага чалавека на імя Тайлер Дэрдэн, з якім яны разам ствараюць падпольны байцоўскі клуб як радыкальную форму псіхатэрапіі.

Пасля выхаду на экраны фільму “Байцоўскі клуб” пісьменнік Чак Паланюк прачнуўся знакамітым. Напачатку фільм быў неадназначна прыняты крытыкамі і праваліўся ў пракаце, але ў 2009 годзе The New York Times назвала “БК” “вызначальным культавым фільмам сучаснасці”.

Фільм доўжыцца 139 хвілін


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ