Беларуская інтэлектуальная гульня

21.12.2015 19:00 - 21:00 клуб "OVERTIME" (праспект Пераможцаў 4, Палац спорту) Бясплатнае

Запрашаем узяць удзел у Беларускай інтэлектуальнай гульні, дзе вы за кубачкам гарбаты ці келіхам піва зможаце паспаборнічаць у ведах і інтэлектуальных здольнасцях з іншымі камандамі – аматарамі беларускай культуры. Гульня складаецца з 9 тураў, у кожным з якіх пяць заданняў, акрамя фінальнага, дзе іх удвая больш. Пытанні прыдуманы так, каб удзельнічаць у баях розумаў цікава было ўсім, незалежна ад заглыбленасці ў «беларускую тэму».

Акрамя гэтага, вас чакаюць паэтычныя і музычныя сюрпрызы.
Працягласць – 2-2,5 гадзіны.
Кошт квітка – 50 000 бел. рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:
1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 16 снежня (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполцы vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest).
2. Прыходзьце 21 снежня 2015 а 19-ай гадзіне ў клуб “OVERTIME” (Мінск, праспект Пераможцаў 4, Палац спорту)
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ