• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты

Беларускія электроншчыкі на Vilnius Music Week 2015

Пачатак: 21.11 (19:00)
Канец: 22.11 (03:00)
г. Вільня, LOFTAS
(Švitrigailos g., 29)
Google

19-21 лісапада ў сталіцы Літвы адбудзецца чацвёрты міжнародны шоўкейс-фестываль Vilnius Music Week. У гэтым годзе на ім выступяць тры беларускіх электронных праекты: Mustelide, Deech ды Alexei De Bronhe.

Менавіта на Vilnius Music Week у мінулым годзе Super Besse атрымалі прапанову на выданне альбома ў Еўропе, а першы мэнэджэр Pink Floyd Пітэр Джэнэр ацаніў творчасць гомельскага электроншчыка (((O))). Акрамя іх на фэсце раней удзельнічалі Akute ды Clover Club.

– З Vilnius Music Week пачалася гісторыя шоўкейс-фестываляў для Беларусі, таму мы вырашылі зрабіць гэтае мерапрыемства справаздачным. У заяўку на яго патрапілі ўсе артысты, якія ездзілі на шоўкейсы за апошні год, у тым ліку Tallinn Music Week, Moscow Music Week і фінскі Lost In Music – агулам 13 калектываў. З іх арганізатары Vilnius Music Week абралі тры, – адзначае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by, які выступае партнёрам усіх пералічаных фэстаў у Беларусі.

Абраныя беларускія артысты выступяць у суботу 21 лістапада ў клубе LOFTAS у адным канцэрце з Васей Абломавым (Расія), гуртамі Baasch (Польшча), Junk Riot (Эстонія), I Wear* Experiment (Эстонія), Black Water (Літва), Silly Cut (Літва). Квіткі на мерапрыемства, якое будзе адбывацца з 19 гадзін да 3 раніцы, каштуюць 3 еўра. Канцэрты Vilnius Music Week таксама будуць адбывацца ў клубах Liverpool Indie/Rock Bar і Vienuolio Pub.

Удзень ў межах Vilnius Music Week таксама будзе адбывацца і прафейсійная канферэнцыя. У пятніцу 20 лістапада галоўнай тэмай дня будзе ацэнка і падвышэнне энергаэфектыўнасці канцэртных пляцовак і мерапрыемстваў. Сярод спікераў будзе Роб Скалі, праект-мэнэджер Glastonbury Festival (Вялікабрытанія). Субота 21 лістапада будзе прысвечана рэгіянальнай кааперацыі. Музычныя рынкі сваіх краін прадставяць мэнэджэры, прамоўтэры і арганізатары мерапрыемстваў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі і Беларусі.

Уваход на канферэнцыю па дэлегатскай акрэдытацыі (таксама дае права на наведванне ўсіх канцэртаў). Арганізатары Vilnius Music Week выдзелілі для Беларусі 10 бясплатных акрэдытацый (транспорт, жытло і харчаванне за ўласныя сродкі). Заяўкі з пазначкай VMW2015 дасылайце да 18 лістапада (уключна) на адрас [email protected]. Адбор будзе ажыццяўляцца прадстаўнікамі Vilnius Music Week па меры атрымання заявак. Прыарытэт будзе надавацца мэнэджэрам клубаў і артыстаў, а таксама арганізатарам канцэртаў і фестываляў. Канферэнцыя адбываецца на ангельскай мове.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    • Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип