Берасце. ХХ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”

11.09.2015 - 19.09.2015 18:00 - 19:00 Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21) Бясплатнае

З 11 па 19 верасня ў Берасці будзе праходзіць ХХ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”.

Сёлета ў фестывалі возьмуць удзел драматычныя, лялечныя, вулічныя, музычныя і пластычныя тэатры з 15 краін свету: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Туніса, Украіны, Чэхіі. Усяго будзе прадстаўлена 25 спектакляў ад 25 тэатральных калектываў.

Паказ спектакляў адбудзецца на рускай і беларускай мовах, а таксама на балгарскай, англійскай, літоўскай, туніскай, украінскай мовах з перакладам. Пастаноўкі пройдуць на 6 пляцоўках горада: у вялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, у Абласным грамадска-культурным цэнтры, Цэнтры моладзевай творчасці, на плошчы Леніна і ў Брэсцкім тэатры лялек.

Праграму фестываля цалкам глядзіце на сайце Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.


Вам можа быць цікава

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ