Берасце. Лекцыя ”Інфармацыя ў інтэрнэце: як абараніць сябе і сваю галаву”

19.09.2015 18:00 - 20:00 вул. Маякоўскага 46–1 Бясплатнае

У рамках праекта “Ёсць Размова” агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў на займальную лекцыю Аляксандра Арсёнава – журналіста nn.by

Інфармацыйныя патокі павялічваюцца вельмі хутка, і праблема перагрузкі прадстае перад простым чалавекам амаль кожны дзень. Як з гэтым справіцца і як знайсці сапраўды карысныя для сябе факты можна даведацца 19 верасня на лекцыі ”Інфармацыя ў інтэрнэце: як абараніць сябе і сваю галаву”.

На сустрэчы распавядуць, як арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, як адрозніваць фэйкавыя навіны і як абараніць сябе ў інтэрнэце.

Лектарам выступае Аляксандр Арсёнаў, журналіст газеты ”Наша Ніва”. Фізік па адукацыі, раней працаваў на IT.TUT.BY. Цікавіцца сучаснай тэхнікай і навуковай фантастыкай, выжываннем СМІ ў інтэрнэце і пошукам забаўных фактаў.

На сустрэчу 19 верасня ў Берасці запрашаюцца ўсе жадаючыя і асабліва тыя, хто хоча арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, не выдатковая на гэта шмат часу.

Калі: 19 верасня, субота, у 18:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46–1.

Хто: Арсёнаў, журналіст газеты ”Наша Ніва”

Уваход бясплатны.

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

 

Прэс-служба АРР “Дзедзіч”


Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ