Чаму Біблія Скарыны — гэта паспяховы стартап 16 стагоддзя

04.04.2018 19:00 - 20:00 Бізнес-клуб Imaguru (ул. Фабрициуса, 4) Бясплатнае

Стартапы існавалі заўсёды. Нават у 16 стагоддзі. Не верыце? Але 500 гадоў таму кнігадрук быў неверагодна прарыўной тэхналогіяй, параўнальнай з цяперашнім блакчэйнам. 4 красавіка ў прасторы Imaguru у межах праект “БелЛіт: Мабільны гід” скарыназнаўца Алесь Суша выступіць з лекцыяй “Чаму Біблія Скарыны — гэта паспяховы стартап 16 стагоддзя”.

Сёння пра Скарыну ведаюць усе. Увесь час мы кажам пра яго як пра першапачынальніка. Але чаму? Хіба ён першым выдаў кнігу? Дык жа не! Пачаў славянскае кнігадрукаванне? Таксама не ён! Апублікаваў першую кнігу кірылічным шрыфтам? Не! Першым выдаў Біблію? Першым пераклаў Біблію на нацыянальную мову? Напісаў першы літаратурны твор? Заснаваў кнігадрукаванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Стаў першым навукоўцам ці першым беларускім доктарам? Не! Не! Не!

Дык у чым жа першынство Францыска Скарыны? За што мы яго любім і шануем? Чаму ім ганарымся, ставім яму помнікі, прысвячаем вершы?

Менавіта пра гэта пойдзе гаворка на лекцыі Алеся Сушы.

Ініцыятар імпрэзы – адукацыйны праект “БелЛіт: мабільны гід” ад МТС. Гэта серыя лекцый, прысвечаных беларускай літаратуры, дзе узгадаць альбо адкрыць для сябе знакавыя беларускія творы зможа любы жадаючы. Гідамі па беларускай літаратуры для слухачоў стануць пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны. Кожны слухач лекцыі атрымае залікоўку, у якой будуць адзначацца ўсе лекцыі, якія ён наведае. Напрыканцы праекта “студэнты”, у якіх не будзе ніводнага пропуску, атрымаюць “чырвоныя” дыпломы, астатнія — граматы слухачоў.

Алесь Суша — культуролаг, кнігазаўца, даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны. Аўтар каля 450 публікацый, у тым ліку 7 манаграфій. Алесь Суша з’яўляецца адным з асноўных ініцыятараў шырокага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, актывізацыі даследавання і папулярызацыі спадчыны Францыска Скарыны.

 


Вам можа быць цікава

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ