Лекцыя Ігара Бабкова пра жаночую паэзію ў Мінску

23.09.2026 18:30 - 20:30 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 10 BYN
23 верасня, у сераду, у музеі Якуба Коласа адбудзецца лекцыя філосафа і паэта Ігара Бабкова «На высокім пагорку высокі дом... Беларуская жаночая паэзія ў метафізічнай перспектыве».

Жаночая паэзія вельмі часта разумеецца як адмысловае засяроджанне творчай увагі, паэтыка-антрапалагічнае падарожжа ў пошуках «жаночага». Замыканне зместу ўнутры пэўнага каталога тэмаў і эмоцый.

Паэткі, пра якіх пойдзе гаворка, ідуць у адваротным кірунку. Замест замыкання ў «жаночым» — эстэтычны выбух, растрата. Новая эстэтыка, новыя тэрыторыі. Вышыні і глыбіні.

Так, мы можам назваць іх паэзію жаночай. Але жаночае ў гэтым выпадку — форма карабля, а не мэта падарожжа.

Квіткі — 10 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ