ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Чарнобыльскі шлях» у Вільні

26.04.2022 18:00 - 20:30 (Лукішская плошча) Бясплатнае

26 красавіка беларусы Вільні пад эгідай «Экадома» ладзяць «Чарнобыльскі шлях».



Дата: 26 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца збору: Лукішская плошча, Вільня

Традыцыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да гадавіны аварыі на ЧАЭС, распачнецца на Лукішскай плошчы а 18-й. У 19.00 марш рушыць да помніка «Маці Чарнобыля» ў парку Сапегаў. Скончыцца акцыя ў 20.30.

Асабліва востра тэма атама ўспрымаецца цяпер, калі з-за вайны, якую развязала Расія, упершыню ў гісторыі АЭС сталі месцам вядзення баявых дзеянняў, ставячы пад пагрозу радыеактыўную бяспеку ў Еўропе. Менавіта таму сёлета на «Чарнобыльскім шляху» загучаць і антываенныя лозунгі.

Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ