«Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч: нон-фікшн, быль, боль. Літаратурная сустрэча ў Мінску

19.03.2022 16:00 - 18:00 БЦ «Тэрмінал» (вул. В. Харужай, 25/3) Бясплатнае

19 сакавіка клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» ладзіць літаратурную сустрэчу. Прадмет дыскусіі — творчасць Святланы Алексіевіч, пісьменніцы і публіцысткі, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015), а «назіральная пляцоўка» — кніга «Час сэканд хэнд» (2013).



Дата: 19 сакавіка

Час: 16:00

Месца: БЦ «Тэрмінал», (2 паверх, пам. 2), вул. В. Харужай, 25/3, Мінск

Сустрэчу правядзе Алена Лепішава — кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўца, крытык, пісьменніца.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі паспрабуюць знайсці адказы на пытанні, дастаткова правакацыйныя як для навукоўцаў, так і для звычайных чытачоў. Сярод іх — месца Святланы Алексіевіч у сучасным літаратурным працэсе, неаддзельным ад сацыяльна-палітычных трансфармацый, «дыхання» эпохі, зрухаў у масавай свядомасці.

А яшчэ — праблематыка і паэтыка кнігі «Час сэканд-хэнд», часткі знакамітага цыклу «Галасы Утопіі» («Чарнобыльская малітва», «Цынкавыя хлопчыкі», «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сведкі»), адной са значных вех развіцця дакументальнай літаратуры 1980–2010-х гг.

Абмяркуюць і фігуру «пісьменніка-прарока» ў сучасным свеце, дыяду «Мастак (vs) Улада», статус мастацкага слова ў эпоху IT.

Кошт удзелу — 35 рублёў (гарбата / кава і пачастункі ўключаны ў кошт).


Вам можа быць цікава

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ