Чэмпіянат па фотабёрдынгу ў Беларусі

03.05.2025 06:30 - 12:30 уся Беларусь 25 рублёў
 



У суботу, трэцяга траўня, Беларусі — вясновы чэмпіянат па фотабёрдынгу, які ладзіць кампанія «Дзікая прырода».






На працягу 6 гадзін зарэгістраваныя ўдзельнікі і каманды з 2 чалавек будуць шукаць птушачак па ўсёй краіне, каб сфатаграфаваць як мага больш відаў. 


Майце на ўвазе: нельга пужаць птушак дзеля фотачкі і карыстацца гукавой апаратурай для іх прываблівання.


Што трэба рабіць? 

узяць фотаапарат альбо мабільны тэлефон з камерай; 

27 красавіка з 6 раніцы да апоўдня выправіцца ў фотапаляванне на птушачак на тэрыторыі Беларусі; 

сфатаграфаваныя віды птушак заносіць у чэк-ліст і пасля даслаць фотачкі і чэк-ліст арганізатарам, якія падлічаць балы і вызначаць пераможцу. 


Падрабязней — чытайце па спасылцы.




 Для членаў «Дзікага клуба» ўдзел у чэмпіянаце бясплатны, для ўсіх астатніх удзельнікаў арганізацыйны ўнёсак — 25 рублёў за кожнага поўнагадовага (непаўналетнім удзельнікам таксама можна бясплатна). 





Рэгістрацыя — па спасылцы. 


Заяўкі прымаюцца да 17.00 2 траўня.







Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

20.09.2026 (13:00 - 14:30) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ