У суботу, 6 верасня, у Тураве адбудзецца чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2025.
Што трэба рабіць?
Сабраць каманду з 3-4 чалавек (але не болей за аднаго ўдзельніка маладзей 18 год)
Прадумаць маршрут у межах зоны правядзення чэмпіянату (межы пралягаюць па галоўных дарогах і рэках)
За 12 гадзін з 6 раніцы да 18 вечара ўбачыць і пачуць як мага больш відаў птушак
Старт каманд пажаданы ў Тураве, але магчымы і ў межах зоны правядзення чэмпіянату (глядзіце мапу ў гэтым пасце). Гэта дае больш магчымасцей вывучыць тэрыторыю і падтрымаць дух спаборніцтваў.
Галоўная змена чэмпіянату — збор каманд пасля фінішу ў адным месцы: Тураў, вул. Савецкая, 2, не пазней 19:00.
Удзельнікаў чакае сяброўская вячэра, жывая гутарка, абмеркаванне рэзультатаў і ўзнагароджанне. Каманда, якая набярэ балаў і відаў менш за іншых, таксама атрымае прыз.
Для каманд, якія жадаюць прайсці маршрут па-за межамі зоны правядзення чэмпіянату і без збору ў Тураве, магчымы ўдзел па-за залікам.
Кошт удзелу — 50 рублёў з кожнага дарослага чалавека ў камандзе, для дзяцей да 18 год — 25 рублёў.
Унёсак уключае раздатачны матэрыял, узнагароды пераможцам і падарункі ўдзельнікам, а таксама сяброўскую вячэру. Аб пражыванні ўдзельнікі павінны паклапаціцца самастойна.
Рэгістрацыя адчынена да 12:00 5-га верасня, але просяць падаваць заяўкі як мага раней, каб разлічыць колькасць чалавек для закупкі прадуктаў на вячэру.
Рэгіструйцеся па спасылцы.