Раскопкі ў Гальшанах. Як знойдзеныя археолагамі рэчы мяняюць гісторыю невялікага населенага пункта?

Падчас раскопак ў Ашмянскім раёне археолагі знайшлі ўнікальныя артэфакты. Найбольш каштоўнай знаходкай стала паясная зашпілька, якая налічвае прыкладна 1800 гадоў. Гэты артэфакт паказвае, што жыццё ў Гальшанах існавала амаль на тысячу гадоў раней за першую пісьмовую згадку пра іх у 1280 годзе, піша belarus-news.by.

Archiealahičnyja raskopki

Археолагі знайшлі і стаянкі каменнага веку. Пласты зямлі добра захавалі рэшткі розных эпох — нават неаліту, нацельныя крыжы і абярэгі XI стагоддзя і наканечнікі стрэл гунаў.

«Тут у нас назіраецца сумесь звычаяў, то бок у нас тут ёсьць і крэмацыя па язычніцкім звычаі, і таксама інгумацыя», — кажа Павел Кенька, навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Archiealahičnyja raskopki

Навукоўцы таксама знайшлі сляды старажытнага народа — гунаў. Раней лічылася, што ў пятым стагоддзі яны прайшлі нашую зямлю бокам. Але знойдзеныя наканечнікі стрэл гавораць аб адваротным.

Раскопкі на Гальшанскім археалагічным комплексе вядуцца ўжо амаль 20 гадоў. У экспедыцыях удзельнічаюць не толькі прафесійныя археолагі, але і школьнікі.