ПАДЗЕЯ ДНЯ: CHORNABROVA прэзентуе альбом «СОМА» ў Варшаве

09.05.2024 20:00 - 22:00 VooDoo Club (ul. Prymasa Tysiąclecia 48a) ад 40 злотых
 

У чацвер, 9 траўня, Паліна Дабравольская і яе праект CHORNABROVA прэзентуе ў Варшаве новы альбом «СОМА». Кампанію складуць ужо ўпадабаныя вамі падляшскія зоркі Sw@da x Nicos.






Дата: 9 траўня

Час: дзверы — 19.00, пачатак — 20.00 (час мясцовы)

Месца: VooDoo Club, ul. Prymasa Tysiąclecia 48a, Варшава 



«CHORNABROVA» спалучае ў сваіх песнях электронную музыку з народнымі матывамі. 

Драматургія альбома COMA складаецца з гісторыі штучнага інтэлекту Coma, які існуе па-за традыцыйнай цялеснасцю і досведам. 

Ён паглыбляецца ў тэмы чалавека і чалавецтва, палітыкі, капіталізму, міграцыі, Зямлі, экалогіі і сутнасці быцця. Кожная песня — гэта гісторыя стасункаў Комы з нашым светам. 



Квіткі — 40 злотых у папярэднім продажы па спасылцы ці 50 злотых на ўваходзе гатоўкай.







Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ