Чытанне казкі Ганны Янкуты для дзетак

03.06.2021 20:00 - 21:00 youtube Бясплатнае

Анлайн-чытанні для дзетак працягваюцца! Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае маленькіх слухачоў на чарговую сустрэчу, якая адбудзецца 3 чэрвеня а 20-й гадзіне на нашым ютуб-канале.

У эфіры прагучыць казка Ганны Янкуты «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» у выкананні акторкі Валянціны Гарцуевай. Разам з нашай госцяй мы выправімся ў Мінскі батанічны сад, дзе адбылося незвычайнае здарэнне — у трох маленькіх вынаходніц знік мышамабіль! А тут набліжаецца свята, на якім гэтая вынаходка мусіць быць прэзентавана. І што ж рабіць? Хто дапаможа мышам знайсці прапажу?

Чытанне пройдзе ў нашай творчай анлайн-прасторы «PartyZona», дзе адбываюцца самыя цікавыя культурніцкія падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто сёння стварае нашу непаўторную беларускую культуру.

Пачатак а 20-й гадзіне! Не прапусціце! Далучайцеся да эфіру!

Падзея на Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ