Чытанне п’есы Канстанціна Сцешыка «Сябра мой» у Мінску

13.05.2022 19:00 - 21:00 РТБД (вул. Крапоткіна, 44) 10 рублёў

13 траўня Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі кліча на публічнае чытанне п’есы драматурга Канстанціна Сцешыка «Сябра мой».



Дата: 13 траўня

Час: 19:00

Месца: РТБД, вул. Крапоткіна, 44, Мінск

Два сябры выходзяць ноччу з дому ў пошуках цыгарэт. Гэтым сябрам — за пяцьдзесят. Па дарозе яны сустракаюць дзіўных людзей, якія таксама чамусьці не спяць. Чым скончыцца гэты праменад і пра што на самой справе думаюць героі?

Ролі выконваюць:

Канстанцін ВОРАНАЎ;

Галіна ЧАРНАБАЕВА;

Максім БРАГІНЕЦ;

Уладзіслаў ВІЛЕНЧЫЦ;

Кацярына ЖАЛУДОК.

Канстанцін Сцешык — беларускі драматург, чые тэксты неаднаразова траплялі ў шорт-лісты драматургічных конкурсаў і фестываляў («Любімаўка», «Рэмарка, «Еўразія», «WriteBox» і г.д.). Яго п’есы былі апублікаваны ў зборніках, пастаўлены ў Беларусі і за мяжой.

Чытка п’есы — тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Чытанне адбудзецца на рускай мове.



Узроставыя рэкамендацыі: 16+

Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ