Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3) 100 BYN
22 і 23 жніўня ў Бярэзінскім запаведніку традыцыйна адбудзецца фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока».

Абяцаюць, як заўжды, два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі таямнічых істот славянскай міфалогіі. Беларускі цмок па імю Цмок і яго світа чакаюць вас.

У праграме:

  • шэсце і тэматычныя пляцоўкі шматлікіх персанажаў славянскай міфалогіі,

  • дзённая (0+) і начная (18+) імерсіўная міфалагічная экасцяжына,

  • два дні жывой музыкі

  • інтэрактыўныя праграмы, майстар-класы, квэсты,

  • конкурс касцюмаў на галоўнай сцэне,

  • інтэрактыўны тэматычны квэст і іншыя актыўнасці ад галерэі FARBA

  • кемпінг і намётавае мястэчка,

  • І, вядома ж, цмок па мянушцы Цмок!

Глядзіце падрабязную праграму ў інстаграме фэста.

Квіткі коштам 100 рублёў дарослы і 75 рублёў дзіцячы на два дні бярыце па спасылцы. Таксама можна набыць месца для намёту. Пасля падаражэе!

Не засмучайце Цмока — прыязджайце!



Вам можа быць цікава

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Адкрытая лекцыя Паўла Церашковіча ў Варшаве

11.08.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Музычны сэт ад Papa Bo ў Варшаве

15.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ