16 лістапада ОЕЕС запрашае на анлайн-майстэрню «CivicTech: грамадзянскі ўдзел у лічбавую эпоху»

16.11.2023 19:00 - 21:00 (online) Бясплатнае

CivicTech

Калі: 16 лістапада, 19:00−21:00 (па Менску)

Тэхналагічны прагрэс істотна мяняе дэмакратычны свет і дапамагае ўзмацніць перадусім лакальны дэмакратычны патэнцыял, а разам з тым распаўсюдзіць каштоўнасці е-дэмакратыі. Праўда, не толькі дэмакратыя выкарыстоўвае тэхналагічныя заваёвы, грамадзянскія тэхналогіі — аўтарытарныя рэжымы таксама актыўна і часта досыць эфэктыўна перакручваюць і прысабечваюць тэхналагічны прагрэс на сваю карысць.

Падчас майстэрні вы даведаецеся:

— што такое CivicTech ці грамадзянскія тэхналогіі;

— як грамадзянскія тэхналогіі ўплываюць на сацыяльныя паводзіны і грамадзянскую актыўнасць;

— як грамадзянскія тэхналогіі дзейнічаюць у дэмакратыі, у прыватнасці ў е-дэмакратыі;

— пра асноўных актараў CivicTech;

— пра спэцыфіку грамадзянскіх тэхналогій у недэмакратыі (на прыкладзе Беларусі 2020-2023 гг.).

Вядоўца майстэрні: Уладзіслаў Іваноў, палітолаг, гендарны даследнік, дацэнт ЕГУ (Вільня).

Для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя.


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ