Cuddle Party ў Вільні

14.01.2023 11:00 - 14:00 CreateCulture Space (Karmelitų g. 5) 10 еўра

У суботу, 14 студзеня, у CreateCulture Space — Cuddle Party, альбо вечарына абдымашак!




Дата: 14 студзеня

Час: 11.00 і 17.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Вільня


Гэта імпрэза, дзе ў прыязнай, бяспечнай абстаноўцы, у атмасферы цяпла і прыняцця можна даследаваць сябе ў тактыльным, не сэксуальным, кантакце з іншымі людзьмі.


Гэта не проста пра пакратаць людзей. Гэта спосаб папоўніць базавыя патрэбнасці ў цяпле, дотыку, бяспечным кантакце.


Першую гадзіну прысвяцяць агучванню правілаў, знаёмству ў коле, медытацыі, каб адчуць сваё цела.


Тут вывучаюць свае межы — што можна, а што нельга, што падабаецца, а што не. Вучацца адкрыта выказваць свае жаданні, казаць «жадаю». І таксама свабодна казаць «не» таму, што не падабаецца.


Не абавязкова быць у кантакце з іншымі людзьмі — у прасторы будзе куток бяспекі, дзе вы зможаце пабыць і сам-насам з сабой.


То калі маеце патрэбу ў бяспечнай блізкасці, прыходзьце зараджацца цяплом, клопатам і абдымашкамі.


 Уваход — данат у 10 еўра.


Рэгіструйцеся па спасылцы!




Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ