Cустрэча з дуэтам Topp&Dubio (Нідэрланды)

20.02.2016 18:00 - 20:00 Галерэя сучаснага мастацва “Ў” (пр. Незалежнасці, 36а) Бясплатнае

20 лютага а 18-й гадзіне Галерэя сучаснага мастацва “Ў” запрашае на сустрэчу і гутарку пра мастацкія праекты дуэта Topp&Dubio (Нідэрланды) 

Topp & Dubio – міждысцыплінарны мастацкі дуэт, які жыве і працуе ў Гаазе. Topp &Dubioвывучае і рупліва даследуе чаго каштуе рэальнасць. Іх адпраўны пункт – цікаўнасць і прага даследаваць паралельныя сусветы. Іх праекты па-майстэрску працуюць з фактамі і выдумкай, з пошукамі сэнсу, канцэпцыямі мастацтва і штодзённым жыццём, асабістымі і грамадскімі назіраннямі, а таксама калектыўнай працай, гісторыяй і дакументацыяй, рамантыкай прыдумвання і абсурднасцю рэчаіснасці. Topp&Dubio робяць публічныя незапланаваныя выступы, прасторавыя інсталяцыі, выставы, фільмы, інтэрактыўныя праекты, кнігі і разнастайныя віды аўдыёвізуальнай дакументацыі.

У галерэі “Ў” Topp&Dubio распавядуць пра свае аб’екты і метады працы ў спалучэнні з аўдыёвізуальнай прэзентацыяй.

Topp&Dubio дэманстравалі свае працы ў Нідэрландах, Бельгіі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Партугаліі, Амане, Інданэзіі, Сінгапуры, Бразіліі, ЗША, Канадзе, Румыніі, Польшчы, Латвіі, Расіі і Украіне.

Чакаем вас на сустрэчы з арт-дуэтам Topp&Dubio у суботу, 20 лютага, а 18-й гадзіне ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ