Cерыя лекцый “Галоўнае пытанне”: Алесь Смалянчук

07.10.2015 18:25 - 21:00 Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні. Бясплатнае

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

серыя лекцый “Галоўнае пытанне”

АЛЕСЬ СМАЛЯНЧУК

ПАСЛЯВАЕННАЯ КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў АСВЯТЛЕННІ ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

7 кастрычніка, 18.30

Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую прамову з серыі “Галоўнае пытанне”. Гісторык Алесь Смалянчук у лекцыі “Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі” аналізуе вынікі першай экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі, прысвечанай гэтай тэме.

Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (1948-1952) шляхам прымусу змяніла жыццёвы ўклад некалькіх мільёнаў яе жыхароў. Вусныя ўспаміны непасрэдных удзельнікаў падзей дазваляюць не толькі больш глыбока, праўдзіва адлюстраваць адну з самых трагічных старонак беларускай гісторыі ХХ стагоддзя, але і становяцца крыніцай разважанняў пра светапогляд, жыццёвыя прыярытэты сённяшніх беларусаў.

Што сталася з чалавекам, які з гаспадара ператвараўся ў калгасніка? Як гэта змяніла традыцыйны сялянскі светапогляд, асноўнымі каштоўнаснымі арыенцірамі якога былі праца, зямля і вера? Магчыма, адказ на гэтыя пытанні дазволіць нам больш грунтоўна зразумець сучасную Беларусь.

Лекцыя Алеся Смаленчука “Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі” адбудзецца 7 кастрычніка (серада) а 18.30. Удзел у ёй вольны, але абавязковая папярэдняя рэгістрацыя. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на нашым сайце: www.flyuni.org.

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да нашага каардынатара: flyuniby@gmail.com; +375297422040 (Юлія)


Вам можа быць цікава

Выстава Святланы Наздрын-Платніцкай "Прастора авечнасці" ў Мінску

28.10.2025 11:00 - 08.11.2025 20:00 Галерэя “Мастацтва” (пр-т Незалежнасці, 12)

Palina ў Берліне

08.11.2025 (19:00 - 21:00) Haus der Statistik (Otto-Braun-Straße 70-72)

Майстар-клас па выцінанцы ў Варшаве

16.11.2025 (13:00 - 15:00) Прастора "MIT" (Stalowa, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ