Дабрачынная экскурсія па Прылуках

15.05.2022 14:00 - 16:00 ------------ free donation

15 траўня экскурсійны праект «Набліжэнне» ладзіць дабрачынную вандроўку па Прылуках з экскурсаводам Надзеяй Палтаржыцкай.



Дата: 15 траўня

Час: 14.00

Месца: брама парка пры палацы Чапскiх, Прылукі, Мінскі раён

Лiтаральна ў 15 км ад цэнтра Мінска вы апынецеся ў неверагодна атмасферным месцы.

Падчас вандроўкі вы:

— паслухаеце шматлiкiя легенды гэтых мясцiн;

— пагуляеце па вулiцах, пабудаваных для супрацоўнiкаў сакрэтных аб’ектаў;

— даведаецеся, як каларадскi жук змог выратаваць палац у Прылуках ад разбурэння і шмат іншага!

Збор каля брамы парка пры палацы Чапскiх (праз дарогу ад прыпынка).

Як дабрацца ў Прылукі з Мінска:

На грамадскім транспарце (ехаць ~30хв):

— маршрутка № 1131 ад АВ Цэнтральны а 13:13 альбо а 13:33;

— маршрутка № 1545 ад Пятроўшчыны а 13:25;

— аўтобус № 429с ад ДС Дружная а 13:00, 13:30;

— аўтобусы № 211, № 213, № 279, № 339.

Апранайцеся цёпла, бярэце тэрмасы ды добры настрой.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Імпрэза да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Запрудніка ў Саўт-Рыверы

09.08.2026 (12:00 - 14:00) Царква Св. Еўфрасінні Полацкай (284 Whitehead Ave)

Дзень Годнасці ў Філадэльфіі

09.08.2026 (14:00 - 16:00) (LOVE Park)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ