Дабрачынная паэтычная вечарына ў Гомелі

04.04.2015 19:00 - 21:00 Антыкафэ «Sweet Home» (вул. Працоўная, 3а) Бясплатнае

Суботнім вечарам, 4 красавіка, антикафе «Sweet Home» запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да дабрачыннай акцыі.

У 19.00 адбудзецца паэтычная вечарына «Падзяліся цяплом душы сваёй».

Госці антыкафэ змогуць пачуць выступленні гомельскіх маладых паэтаў, сярод якіх Кацярына Ма, Агнявіт Воўк, Ігнат Мельнікаў і Антон Алісейка.

Арганізатары мерапрыемства запланавалі на гэты вечар збор сродкаў для дзіцячага дома змешанага тыпу, які знаходзіцца па адрасе вул. Жамчужная, 5. Кожны мае магчымасць унесці свой уклад у добрую справу, ахвяраваўшы дзіцячаму дому цацкі, канцылярскія прыналежнасці або гігіенічныя сродкі.

Нагадаем, што антыкафэ «Sweet Home» размешчана па адрасе вул. Працоўная, 3а.
Уваход вольны.

 

odsgomel.org


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ