Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 16:30 - 18:30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 20 BYN
15 жніўня ў Мінску музей Якуба Коласа запрашае на дадатковы (папярэдні ладзілі 7 жніўня) вечар з чаем, кветкамі і чароўным рукатворным падарункам!

Што ў праграме:

  • майстар-клас па стварэнні ўпрыгожвання для дома «Акенца шчасця» ў тэхніцы фларыстыкі — зрабіць сваімі рукамі цудоўны сувенір, які будзе нагадваць пра цёплы летні вечар;
  • зялёны чай і травяная гарбата з духмянымі і смачнымі пачастункамі;
  • агляд дома паэта — пагружэнне ў атмасферу, дзе жыў і ствараў класік.

Асаблівы настрой вечару дадасць і сама прастора. Чаяванне пройдзе на балконе сядзібы, адкуль адкрываецца прыгожы далягляд на сад дзядзькі Якуба.

Кошт: 20 р. (стабілізаваныя кветкі і мох, сухацветы, штучная зеляніна і мініяцюры, пачастункі — уваходзяць у кошт).



Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ