Дабрачынны анлайн-квэст у падтрымку выратавальнага атрада «Анёл» у Брэсце

25.02.2023 - 26.02.2023 10:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 25 і 26 лютага, берасцейскі 4room club ладзіць незвычайны анлайн-квэст: запрашаюць пагуляць у квэст і тым дапамагчы ў набыцці лазернага каляровага прынтара для пошукавага атрада «Анёл», каб раздрукоўваць мапы для пошукаў і арыенціроўкі.



Дата: 25 і 26 лютага

Час: з 10.00

Месца: анлайн 

Колькі часу таму ўжо ладзілі квэст са зборам на гэтую мэту, але сабранага аказалася недастаткова. То дапаможам!

Прэв’ю квэста: Пошукавы атрад Анёл атрымаў інфармацыю аб пяці зніклых дзецях. Усе яны зніклі ў розныя часы і ў розных гарадах. Каб пошук быў паспяховым трэба абавязкова сабраць як мага больш інфармацыі пра іх.... Але, вось бяда, цыдулкі з рознымі звесткамі былі перамяшаныя і згубленыя... А час не чакае!

Пачаць гульню можна ў любы момант з 10:00 25 лютага і да 18:00 26 лютага.

Працягласць квэста — каля 2 гадзін. Памер каманды не абмежаваны.

Гульнявы ўнёсак — данат 10 рублёў з чалавека (па жаданні можна больш).

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны на куплю каляровага прынтара для патрэб берасцейскага атрада «Анёл».

Пераможцу прадугледжаны сімвалічны прыз ад арганізатараў.


Спосаб аплаты глядзіце ў гэтым пасце. І рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Купалле пад Тбілісі

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 (Асурэці)

Аўтограф-сесія Максіма Жбанкова ў Варшаве

11.07.2026 (17:00 - 19:00) кнігарня «Knihaŭka» (Ks. Kłopotowskiego 4)

Ягор Забелаў у Беластоку

12.07.2026 (18:00 - 20:00) NieTeatr (ul. Henryka Sienkiewicza 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ