Дабрачынны канцэрт «Сваё кіно»

01.04.2016 08:00 - 17:00 RE:РUBLIС (вул. Прытыцкага, 62) Бясплатнае

ПАЛАЦ, AKUTE, HURMA, .K, PAULINE i MARTIN S. запрашаюць на канцэрт у падтрымку беларускага кіно!

1 красавіка ў клубе RE:PUBLIC адбудзецца дабрачынны канцэрт «Сваё кіно», дзе папулярныя музыкі адыграюць сэты ў падтрымку беларускага незалежнага кіно «Души мертвые».

«Души мертвые» – гэта сацыяльная драма, якая разбурае агульнапрынятыя стэрэатыпы пра людзей з інваліднасцю. Аўтар выкарыстоўвае арыгінальную драматургію і інавацыйную аператарскую працу: фільм быў зняты «адным кадрам», так доўга ў Беларусі яшчэ ніхто не здымаў. Акторскі склад – сумесная праца прафесійных актораў тэатраў Беларусі і людзей з інваліднасцю.

Музыкі разам з рэжысёрам Дмітрыем Сямёнавым-Алейнікавам і гульцом баскетбольнага клубу «Цмокі-Мінск» Аляксандрам Кудраўцавым запісалі відэазапрашэнне на канцэрт у падтрымку беларускага кіно!

У  дабрачынным канцэрце прымуць удзел беларускія гурты:
– ПАЛАЦ (фольк-рок),
– AKUTE (дыска-дэкаданс),
– HURMA (поп-рок),
– .K (tocka K) (псіхадэл-рок),
– PAULINE (поп-рок)
– MARTIN S. (індзі-поп-рок).

Больш падрабязней пра стварэнне фільма можна даведацца ў суполках на Facebook i Вконтакте.

Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку постпрадакшна кінапраекта «Души мертвые» на краўдфандынгавай платформе Ulej.by

Кошт квіткоў:
– 90.000 (першыя 100)
– 130 000 (астатнія і на ўваходзе)

Суполкі мерапрыемства ВК: http://vk.com/svaekino
ФБ: https://www.facebook.com/events/516282075163541/

Пачатак а 19-й (дзверы – 18.30).
Квіткі можна набыць у клубе RE:РUBLIС, у кропках распаўсюду і прах інтэрнэт на bezkassira.by.   Інфалініі: +375447994047, +375172908690, +375291103535.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Валерыі Антаніхінай у Магілёве (12+)

16.07.2025 (17:30 - 21:00) Арт-цэнтр «У Малчанава» (пр. Міру, 2А)

Антон Дзюбайла ў Кракаве

25.07.2025 (20:00 - 22:00) Sojka Bar (ul. Kalwaryjska 15)

J:МОРС у Чыкага

10.08.2025 (18:30 - 20:30) ShANet Galleries (1040 S Milwaukee Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ