Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы» ў Варшаве

28.04.2026 - 12.05.2026 18:00 - 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
У аўторак, 28 красавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы».

«Галасы» — гэта мультыдысцыплінарны мастацкі праект, заснаваны на гісторыях беларускіх палітычных зняволеных.

Выстава разглядае турму як шырэйшую сацыяльную метафару, у якой знаходзіцца не толькі чалавек за кратамі, але і грамадства ў цэлым.

Выстава аб’ядноўвае чатыры інсталяцыі, кожная з якіх з’яўляецца самастойнай візуальна-гукавой навелай.

Прадстаўленыя гісторыі адлюстроўваюць не толькі індывідуальныя лёсы, але і досвед шырокага кола беларускага грамадства, закранутага палітычнымі рэпрэсіямі.

Кацярына Еўдакімава ў сваёй творчасці звяртаецца да тэм памяці, гвалту, чалавечай годнасці і супраціву.

Да праекта далучыўся пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў, які стварыў чатыры літаратурныя навелы, даступныя для праслухоўвання праз QR-коды ў прасторы выставы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Імпрэза «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020» у Познані

19.05.2026 (17:00 - 20:00) Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu (Sala Lubrańskiego, Collegium Minus) (ulica Henryka Wieniawskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ