Дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі

22.12.2019 16:00 - 17:00 (вул.Кнорына, 6-Б) Уваход вольны

Набліжаюцца Каляды, калі ўсе мы чакаем цудаў, дзелімся цяплом са сваімі блізкімі, радуемся святу!

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае вас стаць сапраўдным чараўніком – зрабіць цуд разам і падзяліцца ім з тымі, каму найбольш патрэбныя нашы дабрыня і клопат

22 снежня ў 16 гадзін па адрасе вул. Кнорына, 6-Б адбудзецца дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі. У выніку гэтай сустрэчы ў Беларусі з’явіцца кніга для дзетак з праблемамі зроку на роднай мове!

На майстар-класе:

– вы даведаецеся, як ствараюцца кнігі для тых, хто кепска бачыць альбо не бачыць зусім;

– паспрабуеце набіраць тэкст шрыфтам Брайля

– уласнымі рукамі створыце частку беларускамоўнай тактыльнай кнігі!

У вас будзе мажлівасць пагутарыць з цікавымі людзьмі, якія даўно працуюць са шрыфтам Брайля. А яшчэ вас чакаюць гарачыя кава, гарбата і пачастункі.

Зробленыя першыя крокі па стварэнні беларускамоўнага сінтэзатара для інвалідаў па зроку

Кніга, створаная на гэтай імпрэзе, будзе падараваная Маладзечанскай школе-інтэрнату №2, дзе навучаюцца дзеткі з парушэннямі зроку.

Давайце зробім гэты свет лепшым разам!


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Купалле ў Быдгашчы

27.06.2026 (19:30 - 22:30) młyny Rothera

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ