Дабрачынны шпацыр «Мінскі Манмартр»

05.04.2022 19:00 - 20:30 (вул. Ракаўская, 4а) Бясплатнае

5 красавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» кліча на дабрачынны шпацыр па Ракаўскім прадмесці з экскурсаводам Аксанай Манкевіч.



Дата: 5 красавіка

Час: 19.00

Месца: вул. Ракаўская, 4а (ля брамы Петрапаўлаўскай царквы), Мінск

Падчас вандроўкі вы пагуляеце па куточку старога Мінска — Ракаўскім прадмесці ды пазбіраеце ракаўскія эцюды. А таксама даведаецеся, як звязаны «беларускі строй» з Чабурашкам і амерыканскімі мафіозі, і пачуеце шмат цікавостак пра мастакоў мінскага Манмартра і пра сучаснае творчае жыццё ў Ракаўскім.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя ў першую чаргу на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнанне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

«Свята хлеба» ў «Суле»

22.08.2026 (17:00 - 19:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ