Дабрачынны шпацыр па Нямізе ў Мінску

17.05.2022 19:00 - 20:30 (вул. Мяснікова, 17) Бясплатнае

17 траўня экскурсійны праект «Набліжэнне» запрашае на дабрачынную экскурсію «У пошуках Нямігі» з экскурсаводам Святланай Грышкевіч.



Дата: 17 траўня

Час: 19.00

Месца збору: вул. Мяснікова, 17 (з боку прыпынка), Мінск

З Нямігі пачынаецца гісторыя Менска, у гонар яе называюць вялікі кавалак у цэнтры горада, яна авеяна містычным флёрам і ва ўсіх сэнсах атрымала статус легендарнай.

Але што мы ведаем пра Нямігу насамрэч? Ці засталіся сведкі яе росквіту? Як ставіліся да Нямігі сучаснікі? Што спрабуе паведаміць нам рака? Даведаецеся падчас шпацыру па таямнічай Нямізе!

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ