Дакументальны спектакль «Stopover Europe» ў Варшаве

04.09.2024 - 05.09.2024 19:00 - 21:00 Instytut Teatralny (ul. Jazdów 1) 20 злотых


У сераду і чацвер, 4 і 5 верасня, у Варшаве граюць дакументальны спектакль «Stopover Europe».





Дата: 4 і 5 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Instytut Teatralny, ul. Jazdów 1, Варшава 



«Stopover Europe» — спектакль пра досвед міграцыі ваеннага часу з выкарыстаннем асабістых гісторый перамешчаных беларусаў і ўкраінцаў.

 Спектакль разглядае глыбокія змены, якія зазналі беларускі і ўкраінскі народы ў часы крызісу, падкрэсліваючы ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці сярод выклікаў адаптацыі да новых кантэкстаў і месцаў. 

«Stopover Europe» таксама асвятляе змены адносін паміж украінцамі і беларусамі, шукаючы пробліск надзеі на аднаўленне дыялогу. 

Ці могуць палітычна падзеленыя сем’і дасягнуць згоды? 


Спектакль ідзе на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах з англійскімі і польскімі субтытрамі. 



Тэкст: Каця Чэкатоўская, Онджэй Навотны 

Сцэнаграфія: Lucie Pangrácová 

Дызайн касцюмаў: Ганна Казакова і Валянціна Мароз 

Музыка: Йіндржых Чыжэк 





Квіткі коштам 20 злотых можна набыць па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільні

26.03.2026 (18:30 - 20:00) (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Гуканне вясны пад Беластокам

28.03.2026 (11:00 - 13:00) Падляшскі музей народнай культуры (ul. Leśna 7)

Гуканне вясны ў Варшаве

29.03.2026 (14:00 - 17:00) пляж Grilla nad Wisłą

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ