Традыцыйныя танцы ў Мінску

25.06.2026 19:00 - 22:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 BYN
У чацвер, 25 чэрвеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — вялікая вечарына традыцыйных танцаў.

Запрашаюць тых, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо марыць навучыцца.

На танцавальных вечарынах у Літаратурным збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, тыя, каго аб’ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Вясёлы вас чакае нэтворкінг!

Музыкі зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы.

З традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Як звычайна, побач з танцорамі-аматарамі на імпрэзе збяруцца спрактыкаваныя танцоры, якія стануць арыенцірам для тых, хто толькі вучыцца асноўным танцавальным рухам.

Уваход — 15 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Канцэрт «Падгайская грае Падгайскую» ў Варшаве

26.06.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Творчая сустрэча з Колем Сулімай у Кракаве

27.06.2026 (18:00 - 20:00) GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15 (4 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ