Вандроўка “Па былой мяжы з Мікалаем Піваварам”

пл. Свабоды (пл. Свабоды) 300 000

04 красавіка ў суботу адбудзецца вандроўка “Па былой мяжы з Мікалаем Піваварам”

У падарожжы вас чакаюць:
▪ Заслаўе. Горад-запаведнік. Замчышча, былы кальвінскі збор XVI ст., касцёл Найсв. Панны Марыі (1779 г.).
▪ Новае Поле. Сядзіба Друцкіх-Любецкіх (сяр. ХІХ ст.).
▪ Ракаў. Беларуская “Адэса” 1920-х гг. Касцёл Панны Марыі (1906), царква Праабражэньня Гасподняга (1793), касцёл Св. Ганны (1830), Музей-галерэя “Янушкевічы” з экскурсіяй ад гаспадара.
▪ Волма. Сядзіба Ваньковічаў ХІХ ст., вадзяны млын (1859).
▪ Скірмантава. Самае высокае месца Беларусі.
▪ Івянец. Касцёл Св. Арханёла Міхаіла і кляштар францысканаў (1749), касцёл Св. Аляксея (1907).
▪ Падневічы. Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Капліца-пахавальня Жаброўскіх (1852).
▪ Валожын. Палац Тышкевічаў (1806), старыя яўрэйскія могілкі і вядомы ў свеце Валожынскі ешыбот (1803), касцёл Св. Юзафа (1816), царква Свв. Канстанціна і Алены (1866).

Ад’езд: 06:30, пл. Свабоды
Вяртанне: 23:00, пл. Свабоды
Кошт паездкі: 300,000Br (праезд турыстычным аўтобусам, экскурсія па маршруце, наведванне прыватнага музея-галерэі “Янушкевічы”).
Тэл. для запісу: +375 29 716-28-80 (Раман)

Вандроў капраходзіць у партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”


Вам можа быць цікава

Шпацыр „Беларуская Варшава“

07.12.2025 (12:00 - 13:00) помнік Яну Кілінскаму (Piekarska 20)

K6 Live: Club GIG V.1 у Варшаве

12.12.2025 (19:00 - 21:00) Клуб 2Koła (Tunelowa 2b)

NAVIBAND у Гданьску

14.12.2025 (20:00 - 23:00) Drizzly Grizzly (Elektryków 1)

Калядны Вайцюшкевіч у Познані

17.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ