«Дарога да мора» – канцэрт Яўгена Барышнікава

25.09.2016 19:00 - 22:00 Графіці (пер. Калинина, 16) 7-10 р
Яўген Барышнікаў у Графіці.
25 верасня, нядзеля, 19:00

Кошт квіткоў: 7 BYN загадзя / 10 BYN у дзень канцэрта. Квіткі і замова столікаў па тэл. 6384444 (любы аператар) ці на сайце GRAFFITY.BY

Аснова праграмы — песні-развагі пра шлях чалавека ад самых вытокаў да морскога вусьця і далей на край зямлі.

Музыка Яўгена— гэта паэтычныя вобразы, якія ілюструюць яго тэксты, падкрэсліваюць інтанацыі словаў і , пагружаючы на глыбіні сэнсаў, прымушаюць там застацца. Тэхнічна складаная ў выкананні і фактурна разнастайная музыка раскрывае яго багатае музычнае мысленне.
Кожная песня Яўгена Барышнікава— новы філасофскі роздум, які запаўняе розум, прымушаючы задумвацца не толькі пра вечнае і незямное, але і пра тое, што носіць у сабе кожны чалавек.

Рэдактар парталу Тузін Гітоў назваў Яўгена “урбаністычным шаманам”. Яўген увайшоў у шорт-ліст у намінацыі “Кавер” на конкурсе Заспявай 3.0, дзе прадставіў дарк-фолк кавер на шлягер “Сяброў” “А я лягу прылягу”. Пераможца фестывалю Бардаўская Восень 2010, лаўрэат шэрагу фэстываляў аўтарскай песні. Удзельнік фэстывалю нэа-фолкавай музыкі Crivia Aeterna 2009. Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках ў Менску, Слоніме, Віцебску, Горадні, Гомелі, Магілёве, Полацку, Маскве, Іркуцку, Варшаве, Празе.

Нарадзіўся і вырас у Слоніме — старажытным горадзе над Шчарай. Цынік, скептык. Музычнай адукацыяй не сапсаваны. Цікавіцца актуалізацыяй традыцыйнай культуры: ладзіць майстар-класы па народных танцах, чытае лекцыі пра беларускую дударскую традыцыю. Чынны сябра Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, куратар Беларускага Дударскага Клубу. Удзельнік беларускага праекта Навучальны карабель. Дарога да мора., шкіпер кілевай яхты, хадзіў па Балтыцы і заходнім узбярэжжы Нарвегіі.


Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Канцэрт "Гэй, Каляда!" у Мінску

28.12.2025 (16:00 - 18:00) Касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А)

Лекцыя "Прастора ў кадры" ў Мінску

04.01.2026 (16:00 - 18:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ