Дэма-клас Наталлі Шапавалавай па акварэлі ў Мінску

13.12.2024 17:00 - 19:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а) 14 рублёў



У пятніцу, 13 снежня, у арт-гасцёўні «Высокае месца» адбудзецца дэма-клас Наталлі Шапавалавай па акварэлі ў межах яе выставы «Тонкі свет».





Дата: 13 снежня

Час: 17.00

Месца: арт-гасцёўня «Высокае месца», вул. Герцэна, 2а, Мінск 




Спадарыня Наталля распавядзе, як стварыць непаўторны вобраз, выкарыстоўваючы спецыфічныя ўласцівасці акварэлі. 

Раскажа, як стварае своеасаблівы мастацкі свет, пачынаючы з выбару тэмы, вывучэння натуры, асэнсавання асабістых адносін да аб’екту выявы і праяўлення пачуццяў і эмоцый у працэсе стварэння твора. 

Падзеліцца крыніцамі свайго натхнення, раскажа аб асноўных тэхнічных тонкасцях і нюансах стварэння акварэльнай выявы, а таксама распавядзе, якія інструменты і матэрыялы выкарыстоўвае ў працэсе працы. 

Мастачка прадэманструе спецыяльныя тэхнічныя прыёмы і пакажа, як іх спалучыць з творчым уяўленнем мастака і атрымаць цікавы, часта непрадказальны, арыгінальны вынік. 




Квіткі — 14 рублёў дарослым, 10 рублёў студэнтам, 6 рублёў школьнікам.







Вам можа быць цікава

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Андрусь Такінданг у Варшаве

03.07.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Купалле ў Жамыслаўлі

04.07.2026 (17:00 - 23:00) Сядзіба Умястоўскіх

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ