Каляды з Сержуком Доўгушавым у Маямі

18.02.2026 16:00 - 18:00 4600 Hillcrest Dr (4600 Hillcrest Dr) ад 45 даляраў

18 студзеня, у нядзелю, беларусы Маямі святкуюць Каляды з Сержуком Доўгушавым.


У праграме:

Традыцыйны калядны абрад з Зоркай, Мядзведзем, Жоравам і Казлом ці Казой - з аутэнтычнымі маскамі, пераапрананнямі, удзелам усіх прысутных, смехам і жывой магіяй;

Праграма ад Сержука Доўгушава пад гукі беларускіх інструментаў;

Гульні, танцы, карагоды, сюрпрызы і розыгрышы, дзе кожны можа стаць часткай дзеі.

Свята будзе доўжыцца каля дзвюx гадзін з 20-хвілінным перапынкам.

Пасля асноўнай праграмы запрашаюць застацца і разам падзяліць вячэру.

Будуць частаваць безалькагольнымі напоямі і закускамі, а таксама заахвочваюць гасцей прыносіць свае любімыя напоі ці стравы i далучыцца да супольнай святочнай вячэры.

Удзел - прапанаванае ахвяраванне ў 45 даляраў дарослым, 15 даляраў дзецям да 16 гадоў. У дзень імпрэзы падаражэе да 55 і 25 даляраў адпаведна. Дзеткам да трох гадкоў уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава "FARBA Lab. Агонь. Босх" у Мінску

12.01.2026 11:00 - 15.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава "Childhood. Postsoviet song" у Познані

17.01.2026 19:00 - 15.02.2026 21:00 Barak Kultury (al. Marcinkowskiego 21)

Света Бень у Фельбаху

14.02.2026 (17:00 - 19:00) (Wilhelm-Pfitzer-Straße 28,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ